Структура, рэжым працы

Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Гудзевіцкі дзіцячы сад"

Загадчык дзяржаўнай установы адукацыі "Гудзевіцкі дзіцячы сад" Калыхан Таццяна Ульянаўна  раб.тэл.: 39-3-02

Режым працы ўстановы дашкольнай адукацыі: с 7.30 до 18.00

Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Гудзевіцкі дзіцячы сад"рэалізуе адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі, адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі, а таксама праграму выхавання і абароны правоў і законных інтарэсаў дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

Дзіцячы сад ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Грамадзянскім кодэксам Рэспублікі Беларусь, Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, законамі Рэспублікі Беларусь, дэкрэтамі, указамі і распараджэннямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Палажэннем аб заснаванні дашкольнай адукацыі, іншымі актамі заканадаўства, Статутаўскім ДУА дзіцячы сад".

Мэты:

  • забеспячэнне рознабаковага развіцця асобы дзіцяці ранняга і дашкольнага ўзросту ў адпаведнасці з яго ўзроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, здольнасцямі і запатрабаваннямі;
  • фарміраванне ў выхаванцаў маральных норм, садзейнічанне набыццю ў іх сацыяльнага вопыту.

Задачы:

  • развіццё пазнавальнай цікавасці выхаванцаў да гісторыка-культурнай спадчыны роднай мясцовасці шляхам устойлівай цікавасці да роднай мовы, далучэнне да беларускай культуры, фальклору і народных традыцый.
  • далучэнне выхаванцаў да здаровага ладу жыцця праз узаемадзеянне дашкольнай установы з органамі аховы здароўя па ўдасканаленні медыка-педагагічнага суправаджэння сем'яў.

Функцыі:

  • арганізацыя работы па забеспячэнні бяспекі, аховы жыцця і здароўя дзяцей, абароне правоў выхаванцаў;
  • рэалізацыя адукацыйных праграм дашкольнай адукацыі, спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі, спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю, праграмы выхавання і абароны правоў і законных інтарэсаў дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы;
  • стварэнне аптымальных умоў для выхавання, навучання і развіцця дзяцей ранняга і дашкольнага ўзросту, іх сацыялізацыі;
  • стварэнне ўмоў для фарміравання асноў патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці, далучэнне да агульначалавечай культуры;
  • забеспячэнне сацыяльнай і псіхолага-педагагічнай падтрымкі бацькоў у пытаннях выхавання і навучання дзяцей ранняга і дашкольнага ўзросту;
  • забеспячэнне магчымасці своечасовага і паўнацэннага пераходу на наступную прыступку адукацыі;
  • стварэнне ўмоў для развіцця і самарэалізацыі педагагічных работнікаў на аснове павышэння іх прафесійнай і арганізацыйнай культуры;
  • фарміраванне рэсурсных умоў для забеспячэння якасці паслуг, у тым ліку на платнай аснове.